16.10.09

Крыху пра “змову з рэжымам”

У сьвятле нядаўніх абвінавачаньняў у супрацоўніцтве з рэжымам Лукашэнкі, якія прагучалі з вуснаў аднаго з каардынатараў “Хартыі-97” Зьмітра Бандарэнкі ў бок кіраўніка Руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, мне ўзгадваецца адзін значны эпізод з гісторыі нашай заходняй краіны-суседкі.
Адным з важных этапаў у дзейнасьці польскай “Салідарнасьці” стаўся кольны стол з удзелам ПРЛаўскай партыйнай эліты і прадстаўнікоў апазыцыі. Менавіта на тым стале была дасягнута дамоўленасьць аб правядзеньні вольных выбараў, што і сталася пачаткам канцу (калі не лічыць такім пачаткам сам факт стварэньня “Салідарнасьці”) сацыялістынага рэжыму ў Польшчы. Таму на заявы спадара Бандарэнкі найбольш разумным адказам было б “вашыя б словы ды Богу ў вушы”.
Безумоўна, шмат хто з актыўных змагароў з рэжымам можа не пагадзіцца з такой маёй думкай. Маўляў, як можна дамаўляцца з “крывавым дыктатарам”? Прывяду свае аргуманты.
Хто ведае хоць троху гісторыю “Салідарнасьці”, пагодзіцца, што рэжым, усталяваны ў Польскай Рэспубліцы Людовай, быў аніяк ня меньш “крывавы”, чым сёньняшні рэжым Лукашэнкі. Адно толькі “ваеннае становішча” чаго вартае.
Другое, сам факт наяўнасьці некіх дамоўленасьцяў Лукашэнкі з прадстаўніком апазыцыі можа азачаць толькі тое, што дзейсны кіраўнік Беларусі страціў былую моц. Як гэта, дамаўляцца з кімсьці, калі ты - валадар краіны ды можаш рабіць што захочаш? Згодна з лёгікай палітыка Аляксандра Лукашэнкі, дамаўляцца можна з роўным табе, ці з мацнейшым (з Пуціным, напрыклад). Але дамаўляцца з апазыцыяй – значыць паставіць яе нароўні з сабою, зрабіць паўнавартасным палітычным суб’ектам. Зразумела, што каб кіраўнік дзяржавы пайшоў на такое, трэба, каб ягонае становішча было надзвычай кепскім.
І нават калі ўявіць сабе, што гаворка ідзе пра звычайную “куплю” Мілінкевіча, трэба задумацца, як проста тэхнічна аформіць такую дамову. Пісьмова? Дык Мілінкевіч адразу ж з перамоваў можа ірвануць да прэсы з экзэмплярам непрыгожае дамовы. У вуснай – тады можа банальна “кінуць на бабкі”, не выканаўшы свае абавязкі па дамове. Ну што ты яму зробіш? Не псаваць жа адносіны з Эўропай, пасадзіўшы яго...

Сайт пра родны горад