31.8.09

Беларусь - у Эўразьвяз: хоць сагрэемся

Апошнім часам у дэмакратычных колах разгарнулася барацьба за негалосны тытул найбольш заўзятага прыхільніка эўраінтэграцыі. Нацыянальна-дэмакратчныя палітычныя сілы ладзяць розныя масавыя сходы эўрапейцскай тэматыкі. Пра неабходнасьць эўраінтэграцыі не кажуць цяпер хіба толькі камуністы.
Пазыцыя прыхільніка эўраінтэграцыі даволі зручная для палітычных сілаў: колькасьць людзей, якія выступаюць за збліжэньне з Эўразьвязам год ад году расьце. Таму, здавалася б, варта толькі ўстойліва зьвязаць сваё імя з гэтай тэматыкай – і палітчны капітал проста сам “у рот пацячэ”. Нешта падобнае зрабіў у свой час дзейсны прэзыдэнт краіны, вырваўшы ў Кебіча званьне “галоўнага інтэгратара з Расеяй”.
Аднак, далей за агульныя фразы пра неадрыўнасьць Беларусі і Эўропы (канешне, мы ж і так у самым цэнтры гэтай Эўропы знаходзімся) палітыкі не ідуць. Шмат кажацца таксама пра тое, як добра жыць у Эўразьвязе ды ездзіць бяз візы па ўсім кантыненце.
Між тым пытаньне, наколькі варта Беларусі імкнуцца да ўваходжаньня ў Эўразьвяз – не такое простае, як можа падацца.
Галоўная прычына – у бліжэйшы час нас там ніхто не чакае. Эўразьвяз, зьдзесьніў вялізнае пашырэньне ў 2004 і 2007 гг. Цяпер зьвязу патрэбна даволі шмат часу, пакуль новыя краіны-сябры наблізяцца да старой 15-кі па ўмовах жыцьця ды роўню эканамічнага разьвіцьця. На гэта могуць спатрэбіцца дзесяцігодзьдзі. Сярод старых сябраў ЭЗ усё меньш прыхільнікаў ідэі далейшага пашырэньня.
У такіх умовах ставіць перад краінай мэту ўвайсьці ў Эўразьвяз было б неразумна. Хаця б з той прычыны, што дасягненьне гэтай мэты не залежыць выключна ад Балрусі. Варта прыгадаць, што сярод Капенгагенскіх крытэраў, якія рэгулююць уваходжаньне новых сябраў у ЭЗ, ёсьць і такі, як гатовасьць самога ЭЗ да прыняцьця новых сябраў. Прычым каб заблякаваць ўваходжаньне Беларусі ў ЭЗ, дастаткова нязгоды на гэта адной краіны-сябра.
У такіх умовах мэта па ўваходжаньні Беларусі ў ЭЗ хутчэй падобная на працэс дзеля працэсу: не дагонім, дык хоць сагрэемся.
У гэтым сэнсе пазыцыя прэзідэнта Лукашэнкі, які выступае за стварэньне зоны ввольнага гандлю з ЭЗ, выглядае нават больш пасьлядоўнай. Хоць, натуральна, варта прызнаць, што кантакты з Эўропай для яго – хутчэй дбаньне пра захаваньне асабістай улады, чымсі клопат пра дабрабыт Беларусі.

No comments:

Сайт пра родны горад